Міліцыя пацвердзіла затрыманне 6 чалавек за атаку на расійскую амбасаду

Мінская міліцыя пацвердзіла факт затрымання шасці маладых людзей. Іх падазраюць у дачыненні да інцыдэнту з расійскай амбасадай у Мінску 30 жніўня. Як перадае БелаПАН, з затрыманымі працуе следства. Іх правяраюць на датычнасць як да інцыдэнту з амбасадай, так і да іншых супрацьпраўных дзеянняў.

Нагадаем, маладых людзей затрымалі 3 верасня. Па словах прэс-сакратара мінскай міліцыі Аляксандра Ластоўскага, тэрмін іх утрымання пад вартай хутчэй за ўсё будзе падоўжаны.

Імёны затрыманых - Ігар Багачак, Валер'я Хоціна, Сяргей Слюсар, Мікалай Дзядок, Аляксей Жынгероўскі і Аляксандр Францкевіч.