Міліцыя ператрэсла кватэры брэсцкіх антыфашыстаў і канфіскавала кампутар

Хлопцам патлумачылі, што ператрус звязаны з нядаўнім рабаўніцтвам банка, але міліцыю цікавілі менавіта кампутары. Праваабаронца з беларускага Хельсінскага камітэта Валянцін Лазарэнкаў, кажа што пераследуюць маладых людзей даўно:

Валянцін Лазарэнкаў: "Сітуацыя гэтая развіваецца цягам трох гадоў. Гэтыя хлопцы з тых, каго білі ў гарадзкім парку, палохалі ў КДБ як меркаваных “датскіх шпіёнаў”, а цяпер вось яны ўжо злодзеі".

Брэсцкая Антыфа — незарэгістраваная суполка маладых людзей. Яны супрацьдзейнічаюць скінхэдам і радыкалам, якія малююць свастыкі на сценах.