Міліцыя шукае 12-гадовую мінчанку, якая сышла з маці з летніка

Сталічная міліцыя шукае 12-гадовую Вольгу Лагуцька, якая знікла без вестак.

Навучэнка 5-га класа мінскай школы №13 разам з 34-гадовай маці 13 чэрвеня сышла з дзіцячага аздараўленчага летніка "Палачанка". Дзе цяпер знаходзяцца маці і дачка, невядома. Як перадае БЕЛТА, яны могуць жабраваць каля сталічных гіпермаркетаў.

Дзяўчынка была апранутая ў жоўтую майку з выявай персанажа з мультфільма "Мікі Маўс", сінія джынсы, светлыя красоўкі.

Усіх, хто мае інфармацыю пра месцазнаходжанне дзяўчынкі і яе маці, просяць паведаміць у міліцыю па мінскіх тэлефонах 229-05-90, 204-60-63, 229-04-03 або па тэлефоне 102.