Міліцыя шукае новага сведку па справе аб выбуху 4 ліпеня (фота)
Следства па справе аб выбуху ў Мінску расшуквае невядомага грамадзяніна. Паводле сведчанняў відавочцаў, ён з'явіўся на месцы, дзе было знойдзена і абясшкоджана адно з выбуховых прыстасаванняў, каля 21.30 3-га ліпеня.
На выгляд яму 30-35 гадоў, рост 180-185 сантыметраў, мажнага целаскладу. Быў апрануты ў блакітную кашулю ў клетку з кароткім рукавом, светлыя штаны і светла-карычневыя сандалі.
Ён сядзеў на поліэтыленавым мяшку жоўтага колеру, справа ад яго знаходзіўся прынесены ім пакет сока "Садочок" ёмістасцю 2 літры.
Праваахоўныя органы просяць паведаміць пра месцазнаходжанне гэтага мужчыны. Падрабязнасці гл. тут.