Міліцыя шукае яшчэ трох падлеткаў, якія ўцяклі з магілёўскай спецвучэльні
Па звестках на 28 верасня, у вышуку заставаліся тры падлеткі, якія ўцяклі з магілёўскай спецвучэльні.
Як паведамляла Еўрарадыё, ўвечары 26 верасня 32 навучэнцы збеглі з Магілёўскай дзяржаўнай спецыяльнай прафесійна-тэхнічнай вучэльні №2. На працягу сутак міліцыя знайшла большасць выхаванцаў і вярнула ва ўстанову адукацыі.
Аднак яшчэ трох падлеткаў працягваюць шукаць. Як паведамляе БелаПАН, яны — без верхняй вопраткі (у спартовых касцюмах), могуць ехаць на маршрутным і спадарожным транспарце.