Міліцыя Слоніма разагнала футбольных фанатаў з дапамогай пісталетаў (фота)

Каля сотні фанатаў розных беларускіх клубаў мерыліся сіламі ў Слоніме.
8 стрэлаў у паветра давялося зрабіць міліцыянту, каб супакоіць футбольных фанатаў. 9 траўня падчас матчу “Камунальнік”—“Белшына” ў Слоніме адбылася вялікая бойка паміж прыхільнікамі розных беларускіх клубаў, піша "Газета Слонімская".

Памерацца сіламі з слонімцамі прыехалі фанаты брэсцкага “Дынама” і “Баранавічаў”. Бойка была жорсткай, але не працяглай. Мясцовыя міліцыянты спынілі хуліганаў. Праўда, каб разагнаць дзве сценкі сапернікаў, адзін з праваахоўнікаў быў вымушаны ўжыць табельную зброю.

Самага буйнага фаната затрымалі, а астатніх прыезжых у суправаджэнні міліцыі вывезлі за горад і адпусцілі дадому. Слонімскіх фанатаў пасля пэўнай праверкі ўсё ж прапусцілі на матч. Дарэчы, іх “Камунальнік” перамог “Белшыну” 2:1.












Фота: "Газета Слонімская"