Міліцыя ў Віцебску памылкова збіла чалавека і надзела на яго наручнікі
24-гадовага жыхара Віцебску, які толькі што дэмабілізаваўся з войска, супрацоўнікі міліцыі збілі на вуліцы і груба затрымалі. Прычына такіх дзеянняў — ён нагадваў нейкага забойцу, піша “Камсамолка”. Спачатку на яго надзелі наручнікі і запхнулі ў міліцэйскую машыну, а ўжо потым запатрабавалі пашпарт. Як толькі малады чалавек паказаў дакументы, яго адразу адпусцілі і нават не выбачыліся. Прабачэнні былі толькі на прыёме ў Віцебскай міліцыі, куды памылкова затрыманага маладога чалавека выклікалі пасля таго, як ён напісаў заяву ў міліцыю і пракуратуру.
Прававую ацэнку дзеянням міліцыянтаў пакуль не далі. Пацярпелы падазрае, што яны былі нецвярозыя.
Прававую ацэнку дзеянням міліцыянтаў пакуль не далі. Пацярпелы падазрае, што яны былі нецвярозыя.