Міліцыя высвятляе, хто разліў хлор у Футбольным манежы ў Мінску

Міліцыя высвятляе прычыны ўцечкі хлору ў Футбольным манежы на праспекце Пераможцаў у Мінску. Нагадаем, што ў пятніцу ў сутарэнні манежа адбылася ўцечка хлору, былі эвакуяваныя дзвесце чалавек. Хлор разліўся ў выніку разгерметызацыі ёмістасці з растворам, які прызначаўся для дэзінфекцыі вады ў басейне. Вось што распавёў Еўрарадыё супрацоўнік манежу:

"Па неасцярожнасці перакулілі каністру з растворам, спецыяльным, на аснове хлора. Сантэхнік яе перакуліў. Дзесьці на працягу 30 хвілін вадой усё змылі".


Як паведамілі агенцтву "Інтэрфакс" на Мінскай станцыі хуткай медыцынскай дапамогі, 24 красавіка са спорткомплексу былі шпіталізаваныя з лёгкай ступенню атручвання 6 чалавек, у тым ліку 1 дзіця.