Міліцыянер па тэлефоне запрасіў падазраванага ў перавозе зброі на дагляд

Увечары 23 жніўня міліцыя правяла дагляд у машыне бярозаўскага актывіста руху "За Свабоду" Івана Дзяшука.

Міліцыянеры па тэлефоне запрасілі Дзяшука прыехаць да апорнага пункту аховы правапарадку ў Бярозаўцы. Там паведамілі, што паступіла ананімнае тэлефанаванне аб тым, што актывіст перавозіць зброю. Падчас дагляду машыны ніякая зброя так і не была знойдзена.