Міліцыянтаў могуць пераапрануць у новыя зімовыя шапкі, аўчынныя з брылём

У міліцыянтаў могуць з’явіцца новыя зімовыя шапкі. Як паведамілі ў дэпартаменце фінансаў і тылу МУС, новы галаўны ўбор будзе нагадваць зімовую шапку з аўчыны з брылём як у старэйшых флоцкіх афіцэраў Расіі.
Для засцярогі вушэй міліцыянтаў ад адмаражэння ў шапцы прадугледжаныя навушнікі, якія апускаюцца. Новы галаўны ўбор будзе ў двух варыянтах — з каракулю для афіцэраў у званні ад палкоўніка і вышэй і з цыгейкі для астатніх.

Шапка ўжо прайшла выпрабаванне ў адным з падраздзяленняў, але казаць аб яе прыняцці пакуль рана, бо яна яшчэ не зацверджана міністрам унутраных спраў.

“Інтэрфакс”