Міліцыянты адпускаюць аўтамабіль з накладам “Народнай волі” і “Товарища”
Міліцыянты абяцаюць у бліжэйшы час адпусціць аўтамабіль з накладам газет “Народнай волі” і “Товарища”, які быў сёння затрыманы недалёка ад беларуска-расійскай мяжы. Пра гэта “Еўрарадыё” паведаміў галоўны рэдактар “Народнай Волі” Іосіф Сярэдзіч. Паводле яго словаў, міліцыя Дубровенскага раёна збіраецца папрасіць
прабачэння ў кіроўцы мікрааўтобуса. Нагадаем, апазіцыйныя выданні ўжо
некалькі гадоў друкуюцца ў Смаленску.