Міліцыянты каля Брэсцкай крэпасці трэніраваліся спыняць сямейныя дэбошы

Брэсцкае абласное ўпраўленне міліцыі правяло каля Брэсцкай крэпасці штомесячны інструктаж. У ім удзельнічалі асабовы склад РАУС абодвух раёнаў горада, гарадская міліцыя, батальён дарожна-патрульнай і полк паставой службы, унутраныя войскі і служба аховы. Усіх іх пашыхтавалі каля сцен крэпасці. Міліцыянтаў інструктавалі як эфектыўна супрацьстаяць гвалту ў сям'і. Каб надаць большай вагі інструктажам, вырашана праводзіць іх не штомесяц, а чатыры разы на год.