Міліцыянты не ведаюць, па якім Кодэксе будуць судзіць Лісіёнка

Сёння ўначы ў Віцебску быў затрыманы моладзевы актывіст Зміцер Лісіёнак. Яго падазраюць у нанясенні графіці “Свабоду Шчукіну!” на будынку Упраўлення ўнутраных спраў Віцебскай вобласці. Яму інкрымінуюць хуліганства.

Па словах Крысціны Шацікавай, якая знаходзіцца ў судзе, дзе неўзабаве павінна адбыцца адкрытае пасяджэнне па справе Лісіёнка, дакладна невядома якая справа заведзена на маладзёна: крымінальная ці адміністрацыйная.

Шацікава: "На дадзены момант нам невядома, крымінальная гэта ці адміністрацыйная справа. Уначы нам ва УУС, куды прывезлі Змітра, сказалі, што гэта артыкул 339 Крымінальнага кодэксу (хуліганства), але сёння высветлілася, што дакладна ніхто не ведае, паколькі гэты артыкул мяжуе паміж крымінальнай і адміністрацыйнай справай".