Міліцыянты прыйшлі праверыць, ці знік ноўтбук, а канфіскавалі літаратуру
Лідэр міжнароднай маладзёжнай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія) Зміцер Дашкевіч звярнуўся ў міліцыю па фактах свайго выкрадання і крадзяжу ў яго асабістай маёмасці. Нагадаем, у суботу раніцай невядомыя напалі ў Мінску на Дашкевіча, калі ён выходзіў з кватэры. Яго вывезлі на Лагойшчыну, дзе і пакінулі. У выніку, кіраўнік "Маладога фронту" не патрапіў на сустрэчу прадстаўнікоў маладзёжных арганізацый, якія заснавалі кааліцыю "Новае пакаленне".
На працягу пяці гадзінаў кватэра Змітра Дашкевіча была адчыненая і з яе знік ноўтбук. Акрамя таго, невядомыя забралі ў яго сумку з дакументамі і мабільны тэлефон.
Як паведамляе БелаПАН, міліцыянты прыйшлі да Дашкевіча праверыць, ці сапраўды знік ноўтбук, а канфіскавалі кнігі і дакументы. Яны патлумачылі гэта тым, што "гэтыя матэрыялы могуць спатрэбіцца падчас правядзення праверкі па факце скрадання".