Міліцыянты, якія сведчылі супраць Фінькевіча, атрымалі партрэты палітвязня

Міліцыянтам, якія выступалі сведкамі на нядаўнім судзе ў Магілёве над Артурам Фінькевічам, даслалі партрэты палітвязня. На адрасы падпалкоўніка Аляксандра Ламазы і маёра Сяргея Кузькова прыйшлі дзесяткі лістоў, якія накіравалі маладафронтаўцы і проста неабыякавыя людзі. У канверты яны ўклалі партрэты Фінькевіча з подпісам “Паглядзі яму ў вочы!”.

Нагадаем, што менавіта Ламаза і Кузькоў сведчылі пра парушэнні моладзевым актывістам рэжыму знаходжання на “хіміі”.

Хартыя-97