Міліцыянты затрымалі актывіста прадпрымальніцкага руху М.Пахабава

10 хвілінаў таму ў Мінску быў затрыманы актывіст кампаніі “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва” Мікалай Пахабаў. Яго даставілі ў РАУС савецкага раёна Мінска. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік кампаніі Віктар Гарбачоў.

Віктар Гарбачоў: “Яго затрымалі ў сувязі з тым, што ён нібыта замешаны ў нейкай бойцы. Міліцыянты сцвярджаюць, што паступіў сігнал аб тым, што Пахабаў некага збіў”.

Віктар Гарбачоў таксама адзначыў, што напярэдадні мітынгу, які павінен адбыцца сёння на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, аказваецца ўціск на рэгіянальных прадпрымальнікаў.

Віктар Гарбачоў: “Выезды з гарадоў перакрытыя супрацоўнікамі ДАІ. Міліцыянты вышукваць машыны прадпрымальнікаў, якія накіроўваюцца ў Мінск. Паўсюль праходзяць праверкі.

Напярэдадні падаткавікі папярэджвалі, каб ніхто не ўдзельнічаў акцыі пратэсту. Напрыклад, у Баранавічах да актывістаў прадпрымальніцкага руху прыходзіў старшыня юрыдычнага аддзела падатковай службы”.