Міліцыянты затрымалі гукаўзмацняльную апаратуру ў Мінску

У 200 метрах на пад’ездзе да Акадэміі навук ДАІ спыніла машыну з гукаўзмацняльнай апаратурай для правядзення мітынгу: для выступу лідэраў і выступу бардаў. Машыну адвезлі ў Цэнтральны РАЎС нібыта з нагоды таго, што яна крадзеная. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў актывіст ПБНФ Віктар Івашкевіч.