Мілінкевіч кліча на плошчу і рыхтуецца да наступных прэзідэнцкіх выбараў

Наступныя прэзідэнцкія выбары могуць адбыцца раней за тэрмін, прапісаны ў Канстытуцыі. Такое меркаванне выказаў лідар руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч. Палітык заявіў, што ён рыхтуецца да наступных выбараў прэзідэнта і верыць, што яны пройдуць праз год ці два.

Разам з тым, адзначае БелаПАН, Мілінкевіч мяркуе, што 19 снежня людзі павінны выказаць сваё стаўленне да выбараў прэзідэнта і маюць на гэта права. Лідар руху "За Свабоду" заявіў, што ён - за мірны выхад на плошчу 19 снежня.

Па яго словах, на мінулых прэзідэнцкіх выбарах, па ацэнках КДБ, на плошчу выйшла 34 тысячы чалавек. Сёлета, кажа Мілінкевіч, пратэстныя настроі ў грамадстве ўзраслі. На яго думку, для таго каб больш людзей выйшла на плошчу ў дзень выбараў,  патрэбнае аб'яднанне апазіцыі.