Мілінкевіч: Патрэбныя канкрэтныя і жорсткія санкцыі ў дачыненні да ўлады
З такой заявай Аляксандр Мілінкевіч выступіў сёння ў Еўрапарламенце.
Апошнія падзеі ў Беларусі закранулі беларускіх грамадзян, а асабліва палітыкаў. Падчас выбараў улада зразумела, што яна нашмат слабейшая, чым уяўляла раней. Большасць не падтрымала ўладу на выбарах.
“Улада выкарыстала правакацыі, каб пачаць надзвычай жорсткую барацьбу супраць апазіцыі. Цяпер 31 чалавек знаходзіцца ў КДБ. Пасля суда ім могуць даць да 15 год турмы. У турме таксама пабывалі 700 маладзёнаў, амаль усе яны студэнты.
У нас трэба падзяляць людзей на дзве часткі: таталітарная ўлада, якая здзяйсняе рэпрэсіі і насельніцтва ў 10 мільёнаў беларусаў. Для беларусаў варта быць адкрытымі. Тое, што тычыцца лібералізацыі візавага рэжыму. Для нас візы каштуюць амаль у два разы больш, чым для расіян, кошт трэба зменшыць. Ёсць незалежныя СМІ, якія працуюць у цяжкіх умовах, іх трэба падтрымліваць. Трэба арганізоўваць абмен паміж студэнтамі. Усё гэта прадэманструе, што Еўропа адкрыта для беларусаў.
Цяпер патрэбныя канкрэтныя, дакладныя, жорсткія санкцыі ў дачыненні да ўлады. Што можна зрабіць? Гэта дыпламатычныя, палітычныя, часам эканамічныя санкцыі. Але тут трэба разумець, што эканамічныя санкцыі могуць закрануць звычайных людзей. Тут трэба быць уважлівымі.
Трэба пашырыць ліст з імёнамі чыноўнікаў, забараніць ім ўезд у Еўропу. Цяпер у гэтым лісце 40 асобаў. Трэба пашырыць. Гэта маральна кранае людзей, якія працуюць ва ўладзе. Таксама трэба зрабіць усё мажлівае, каб не кантактаваць з беларускай уладай на ўзроўні міністраў, каб прадэманстраваць, што Еўропа не адступіць ад стандартаў, і не зменіць маральным нормам”.