Мілінкевіч: Рэжым ахвяруе адносінамі з цывілізаванымі краінамі
З прысуду Васілю Парфянкову вынікае, што ўлады свядома ўзялі курс на пагаршэнне стасункаў з дэмакратычнымі краінамі свету.
Так пракаментаваў вынікі першага суда па справе "19 снежня" лідар руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч.
"Рэжым палічыў магчымым ахвяраваць добрымі адносінамі з цывілізаванымі краінамі свету дзеля захавання сілавымі, неканстытуцыйнымі метадамі сваёй улады. Гэта непазбежна прывядзе да ўзмацнення эканамічнай і палітычнай залежнасці ад Расіі, для кіраўніцтва якой дэмакратычныя каштоўнасці і грамадзянскія правы не з'яўляюцца прыярытэтнымі", — адзначаецца ў заяве Мілінкевіча, размешчанай на сайце руху.