Мілінкевіч: Улада мусіць скласці графік выканання патрабаванняў Еўрасаюза
Лідэр руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч пракаментаваў сённяшнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што беларускія ўлады прымаюць усе патрабаванні ЕС. Аляксандр Мілінкевіч: "Гэта пазітыўнае выказванне. Вельмі важна, што ўлада разумее, што акрамя эканамічнага і культурніцкага супрацоўніцтва, вельмі важнае палітычнае супрацоўніцтва. А яно немагчымае без выканання гэтых умоваў. Што тычыцца хуткасці гэтага, улада сама павінна сказаць: такія пункты мы выканаем у гэтыя месяцы, такія ў гэты год. Але яна павінна сказаць, як зможа выконваць адпаведна календара. Я лічу, што гэта тады выклікае давер у Еўрасаюза і дае добры шанцы на супрацоўніцтва, эканамічнае, фінансавае…".