Мілінкевіч звярнуўся ў Мінгарвыканкам па дазвол на правядзенне Еўрафоруму
Рух "За Свабоду" накіраваў у Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне Беларускага еўрапейскага форуму. Заяўнікі просяць дазволіць сабрацца яго ўдзельнікам у Палацы Рэспублікі, канцэртнай зале "Мінск", Палацы спорту альбо ў кінатэатры "Кастрычнік".
Старшыня руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч просіць сталічных чыноўнікаў узгадніць выдзяленне любога са згаданых памяшканняў, здольных змясціць тысячу чалавек. Адной з задачаў форуму, гаворыцца ў заяўцы, з'яўляецца абмеркаванне еўрапейскіх перспектываў для Беларусі, а таксама вызначэнне практычных крокаў па рэалізацыі мэтаў і задачаў "Усходняга партнёрства", паведамляе "Белорусский партизан".