Мінабароны Грузіі: нашыя войскі працягваюць наступленне ў Паўднёвай Асеціі

Міністэрства абароны Грузіі сцвярджае, што грузінскія аддзелы паспяхова працягваюць наступленне ў Паўднёвай Асеціі. Яны не толькі не саступілі ранейшых пазіцый, але і працягваюць займаць новыя, інфармуе "Интерфакс" са спасылкай на грузінскія крыніцы.
Раней расійскія СМІ паведамілі, што грузінскія войскі былі вымушаныя пакінуць свае пазіцыі ў Цхінвалі, пасля таго, як да горада падыйшлі аддзелы 58-й расійскай арміі.

Паводле апошняй інфармацыі, расійскія вайскоўцы прарваліся да базы міратворцаў у Цхінвалі (таксама расійскіх вайскоўцаў), падвезлі ім боепрыпасы і арганізуюць эвакуацыю параненых.