Мінабароны і МУС адхрышчваюцца ад тэхнікі, якая гарэла на рэпетыцыі параду

Тэхніка Ўзброеных Сілаў, якая ўдзельнічала ў генеральнай рэпетыцыі вайсковага параду ў Мінску 6 траўня, не гарэла. Пра гэта агенцтву БелаПАН заявіў начальнік прэс-службы Мінабароны Вячаслаў Раменчык. Якому ведамству належыць цягач, які пажарнікі гасілі на плошчы Бангалор падчас праходжання калоны, яму невядома. Па словах Раменчыка, падчас генеральнай рэпетыцыі парадныя разлікі былі ў поўным складзе.

У прэс-службе ўнутраных войскаў МУС БелаПАН таксама заявілі, што ім невядомая прыналежнасць тэхнікі, якая гарэла ў цэнтры сталіцы.

Фатаграфіі з плошчы Бангалор з'явіліся ў інтэрнэце ўвечар 6 траўня.


Фота: Tut.by