Мінабароны Расіі абвергла інфармацыю пра вывад сваіх войск з Асеціі
Міністэрства абароны Расіі абвергла інфармацыю пра пачатак вываду расійскіх войск з зоны грузіна-асяцінскага канфлікту. Пра гэта агенцтву “РИА Новости” паведаміла высокапастаўленая крыніцаў міністэрстве.
Нагадаем, раніцай Reuters са спасылкай на расійскага генерал-маёра Вячаслава Барысава паведаміла, што ваенныя калоны пачалі перасоўвацца ад Цхінвалі да расійскай мяжы. Таксама паведамлялася пра скарачэнне колькасці расійскіх салдат на галоўным блокпосце каля грузінскага горада Горы.
15-16 жніўня прэзідэнты Расіі і Грузіі Дзмітрый Мядзведзеў і Міхаіл Саакашвілі падпісалі план мірнага ўрэгулявання ў зоне грузіна-асяцінскага канфлікту. Гэты дакумент падрыхтаваны пры пасярэдніцтве прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі.
План прадугледжвае адмову ад ужывання сілы, вяртанне грузінскіх войскаў у месцы іх сталай дыслакацыі і вывад расійскіх войскаў на лінію, якая папярэднічала пачатку баявых дзеянняў, а таксама прадастаўленне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі міжнародных гарантый бяспекі.