Мінчук Дзмітры Мазепін трапіў у "залатую сотню" расійскага бізнэсу

У топ-100 найбагацейшых бізнэсоўцаў Расіі ўпершыню трапіў мінчук Дзмітры Мазепін. Як адзначае "Ежедневник", гэта саўладальнік аднаго з найбуйнейшых расійскіх хімічных холдынгаў – "Уралхім". З 11 пачаткоўцаў у яго самая высокая пазіцыя – 70 месца. Капітал, з якім расійскі Forbes улучыў яго ў топ, складае 950 млн долараў.

Мазепін нарадзіўся ў Мінску ў 1968 годзе, у 1985 году скончыў Мінскую сувораўскую вучэльню, потым 2 гады служыў у Аўганістане перакладчыкам. Пасля службы паступіў у МГИМО, атрымаў дыплом у 1992 годзе. Потым працаваў у банкаўскай сферы ў Расеі і Беларусі.

У рэйтынгу-2010 знайшлося месца яшчэ двум выхадцам з Беларусі. На 23-й пазіцыі ўладальнік "Еўрахіму" і СУЭК Андрэй Мельнічэнка (яго капітал 4,4 млрд долараў), на 63-й яшчэ адзін былы мінчук – Міхаіл Абызаў ("Група Е4", "Новасібірскэнэрга", капітал – 950 млн долараў).