Мінчук гандляваў віскі каля адной з крамаў ды мяняў валюту (фота)
30-гадовага мужчыну затрымалі супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Цэнтральнага РУУС.
Як інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі, падчас нелегальнага гандлю зламыснік прапаноўваў гарэлку, віно, каньяк і віскі. У яго аўтамабілі знайшлі каля 70 літраў алкагольнай прадукцыі на суму звыш 18 мільёнаў рублёў.
Таксама мужчына здзяйсняў незаконную валютна-абменную аперацыю па продажу замежнай валюты — 590 долараў. У адносінах затрыманага складзеныя адміністрацыйныя пратаколы.
Фота — guvd.gov.by