Мінчук на аўто збіў 2-гадовую дзяўчынку і схаваў машыну ў кукурузе
Двухгадовую жыхарку вёскі Вялікія Жухавічы Карэліцкага раёна, якую вяла па ўзбочыне 15-гадовая дзяўчынка, збіла машына, піша "Звязда". Малая знаходзіцца ў рэанімацыі з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай і страсеннем мозгу.
Кіроўца ўцёк з месца здарэння, якое адбылося каля шасці гадзін вечара. Але недзе праз тры з паловай гадзіны яго затрымалі. Уцекачом аказаўся мінчанін, які да кастрычніка гэтага года не мае права садзіцца за руль. Ён пазбаўлены права кіравання за стварэнне аварыйнай сітуацыі.
Пры затрыманні малады чалавек быў у стане алкагольнага ап'янення. Спачатку спрабаваў адмаўляць сваю віну, але зразумеўшы, што сухім з вады не вылезе, прызнаўся, што схаваў машыну, на якой збіў дзяўчынку, у кукурузным полі паблізу суседняй вёскі.