Мінчук скраў снегаўборачную машыну і паехаў на ёй у Салігорскі раён (фота)

Машына была прыпаркаваная на вуліцы Лібкнехта, калі яе скраў невядомы. Міліцыя здолела высветліць, што зламыснікам з'яўляецца 58-гадовы мужчына. Яго затрымалі ў адной з вёсак Салігорскага раёна. Там жа быў і аўтамабіль "МАЗ". Цяпер дзеянням мінчука "даецца прававая ацэнка", інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі.



Фота — guvd.gov.by