Мінчук зваліўся з 4-га паверху, спускаючыся ў сваю кватэру па вяроўцы
35-гадовы мінчук, жыхар дома №51 па вуліцы Каліноўскага спрабаваў патрапіць да сабе, спусціўшыся па вяроўцы з 5-га паверху на 4-ый. Але спроба скончылася трагічна. Калі чалавек ужо паставіў нагу на агароджу гаўбца сваёй кватэры, вяроўка абарвалася. Мужчына паляцеў уніз. Агенцтва “Минск-Новости” паведамляе, што з чэрапна-мазгавой траўмай сярэдняй ступені цяжару і тупой траўмай жывата яго даставілі ў дзевятую гарадскую клінічную бальніцу.
Там высветлілася, што мужчына быў нецвярозы.
Там высветлілася, што мужчына быў нецвярозы.