Мінчука, цела якога знайшлі на сметніку, забілі праз заляцанне да жанчыны
48-гадовага мінчука забілі праз заляцанні да жанчыны. Як нагадвае БелаПАН, яго труп знайшлі ў смеццевым кантэйнеры раніцай 13 лістапада на вуліцы Стаханаўскай у Мінску. На целе загінулага тады налічылі каля 10 нажавых раненняў.
Міліцыянты высветлілі, што 10 лістапада мужчына і жанчына, якія жывуць сумесна, бавілі час, традыцыйна ўжываючы спіртное. Бліжэй да вечара да іх кампаніі далучыўся яшчэ адзін мужчына. Неўзабаве паміж мужчынамі ўспыхнула сварка. Яе прычынай стала гаспадыня кватэры. Па словах жанчыны, "сябар сям'і" пачаў заляцацца да яе. Раўнівы сужыцель некалькі разоў стукнуў яго нажом. Жанчына таксама некалькі разоў стукнула госця нажом.
Пазней цела мужчыны яны перацягнулі ў лазенку. Там труп праляжаў тры дні. Сужыцелі тым часам пілі ў іншай кватэры. Вярнуўшыся дадому, яны выкінулі цела ў смеццевы кантэйнер.
Цяпер абодва падазроных — 39-гадовы мужчына і яго 42-гадовая сяброўка — узятыя пад варту.