Мінчука, які ўхіляўся ад службы ў войску, арыштавалі на 2 месяцы

Да 2 месяцаў арышту асуджаны жыхар Мінска, якi ўхiляўся ад прызыву на вайсковую службу, паведамляе “Звязда”.
Увогуле, паводле звестак упраўлення iнфармацыi i сувязяў з грамадскасцю Генеральнай пракуратуры, за мiнулы год органамi пракуратуры Мiнска ў суды было накiравана больш за 320 крымiнальных спраў, распачатых супраць асобаў, якiя "касiлi" ад войска.