Міністэрства аховы здароўя: дзяўчынка ў Гродне памерла ад сезоннага грыпу

Дзяўчынка ў Гродне памерла не ад свінога, а ад сезоннага грыпу. Пра гэта паведаміла галоўны эпідэміёлаг Міністэрства аховы здароўя Інна Карабан.  Нагадаем, інфармацыя пра смерць немаўля ад вірусу нібыта свінога грыпу з'явілася ў газеце "Вечерний Гродно". Месячная дзяўчынка памерла ў верасні 2008 года, калі пра эпідэмію грыпу А(H1N1) яшчэ не казалі, зазначае выданне.

9 ліпеня ў Міністэрстве аховы здароўя праверылі дакладнасць апублікаванай інфармацыі. Як заявіла галоўны эпідэміёлаг, у артыкуле адбылася блытаніна. Паводле заключэння судмедэкспертаў, дзяўчынка сапраўды памерла ад вірусу грыпу А(H1N1), аднак гэта не так званы "свіны грып", а сезонны. Паводле яе слоў, нягледзячы на аднолькавую назву — А(H1N1) — свіны грып і сезонны маюць розную генетычную прыроду, паведамляе БелаПАН