Міністр адукацыі не прыйшоў адказваць на пытанні дэпутатаў
Міністр адукацыі Ігар Карпенка не прыйшоў адказваць на пытанні дэпутатаў. Ён заяўлены ў праграме сумеснага пасяджэння абедзвюх палат парламента, якое праходзіць 27 кастрычніка, але ў Авальнай зале яго няма.
На гэта звярнуў увагу журналіст Еўрарадыё Зміцер Лукашук:
"Міністр адукацыі у парламент не прыйшоу, хоць і быу заяулены у праграме пасяджэння. Шкада. Вядома, высветліцца, што моцна заняты, не мог, — піша Зміцер на сваёй старонцы ў Facebook. — З іншага боку, прадбачыць, што тут яго будуць чакаць журналісты з вострымі і непрыемнымі пытаннямі, было не цяжка".
Днямі Мінадукацыі абвясціла, што гімназіі і школы ў Беларусі будуць мець аднолькавыя навучальныя праграмы. Уступныя іспыты ў гімназіі, якія школьнікі здавалі пасля 4 класа, адмяняюцца, а залічэнне туды будзе адбывацца па тэрытарыяльным прынцыпе.