Міністр адукацыі: Скідваліся з бацькамі на пластыкавыя вокны ў класе

Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў адказаў на пытанні школьнікаў і бацькоў у эфіры канала СТБ. Ён распавеў, што разам з іншымі бацькамі скідваўся на пластыкавыя вокны для класа дзе вучыцца яго сын і адмоўна ставіцца да зніжэння адзнак за выпраўленні ў сшытках.

Жураўкоў: “У мінулым годзе мы з бацькамі сабраліся, і мы ў класнай аўдыторыі памянялі вокны, паставілі пластыкавыя пакеты для таго, каб нашы дзеці не хварэлі, і не было скразнякоў. Я лічу, гэта цалкам нармальна. Мы вырашылі калегіяльна. У мінулым годзе і ў пазамінулым я прыходзіў, і мы бялілі столь, таксама ў класнай аўдыторыі. Нічога ў гэтым дрэннага я таксама не бачу. Гэта нармальна. Галоўнае, каб гэта было па жаданні”.

Таксама міністр выказаўся супраць зніжэння адзнак за напісання “Мінск” замест “горад Мінск” у сшытках. Міхаіл Жураўкоў сказаў, што гэта нязначныя рэчы.

Жураўкоў: “Я толькі за гэта! Каб адмянілі. Каб за гэта не зніжалі. Натуральна. І, напрыклад, я таксама супраць, калі па матэматыцы, фізіцы, хіміі рашаюць задачу, перакрэсліў, напісаў зноўку адказ, і за гэта зніжаць ацэнку. На мой погляд, гэта таксама няправільна”.

На фота Міхаіл Жураўкоў разам з сынам Мікітай, які сёлета скончыў 9 клас. Фота: kp.by