Міністр архітэктуры супраць аўкцыёнаў па продажы кватэр у Мінску

"Я быў супраць правядзення адкрытых аўкцыёнаў па продажы кватэр у Мінску", – заявіў міністр архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Сялязнёў падчас прэс-канферэнцыі 9 жніўня. Па яго словах, гэта можа прывесці да ажыятажнага попыту на жыллё, якім гандлююць з малатка. Нагадаем, 8 жніўня адбыўся другі аўкцыён па продажы кватэр у доме на вуліцы Прытыцкага ў сталіцы. У выніку кошты ўзраслі ў 1,6 – 2 разы, але некаторыя кватэры не былі прададзеныя.

Усяго на продаж было выстаўлена 27 кватэр без аздаблення, прададзена – 14. Прапанаваны кошт квадратнага метра склаў каля 900 долараў, выніковы – USD 1380 – 1809.

"Агенцтва фінансавых навінаў"