Міністр эканомікі Беларусі: Сусветны крызіс нас закране, але толькі ўскосна
Уплыў сусветнага крызісу на эканоміку Беларусі будзе ўскосным і прывядзе пераважна да складанасцяў пры экспарце прадукцыі і перакрэдытаванні. Такую заяву зрабіў міністр эканомікі Мікалай Зайчанка. Паводле яго словаў, ускосны ўплыў крызісу "найперш абумоўлены складанасцямі збыту прадукцыі, у асноўным на расійскім рынку", інфармуе "Інтэрфакс".