Міністр культуры прапанаваў падказваць ідэі для дакументальных фільмаў
Міністр культуры Павел Латушка прапанаваў чытачам газеты "Звязда" падказваць ідэі для дакументальных фільмаў. Міністр сумесна з кінастудыяй "Беларусьфільм" і прадпрыемствам "Белвідэацэнтр" распрацоўвае план здымак дакументальных стужак на 2011 год, паведамляе газета. Латушка лічыць, што чытачы самі павінны вырашыць, на якую тэматыку варта здымаць дакументальныя фільмы. Ён абяцае, што Дэпартамент па кінематаграфіі Міністэрства культуры разгледзіць усе прапановы творчых асоб.