Міністр не адказаў на зварот тысячы рабочых шклозавода "Нёман"
Напачатку лістапада больш за 1000 працоўных бярозаўскага шклозавода напісалі зварот да міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандра Селязнёва з просьбай разабрацца з парушэннямі Працоўнага кодэкса на прадпрыемстве. Згодна з заканадаўствам, адказ на зварот грамадзян міністр павінен быў даць не пазней як праз месяц. Квітанцыя аб атрыманні звароту ў міністэрстве пазначаная дзевятым лістапада. Аднак рабочыя да гэтага часу адказу не атрымалі.