Міністр сельскай гаспадаркі: Беларусь і Расія спынілі "гандлёвыя войны"
Расія і Беларусь ушчыльную падышлі да стварэння адзінай палітыкі ў галіне аграпрамысловага комплексу. Такое меркаванне выказаў расійскі міністр сельскай гаспадаркі Аляксей Гардзееў, які днямі ўступіць на пасаду губернатара Варонежскай вобласці. Паводле Гардзеева, цяпер "застаецца вырашыць адну задачу - стварэнне адзінай сельгаспалітыкі, уключна з аднолькавымі ўзроўнямі і механізмамі падтрымкі сельскай гаспадаркі, мадэлі рэгулявання рынка".
Ён падкрэсліў, што Беларусь і Расія ў апошнія гады спынілі "гандлёвыя войны" і здолелі наладзіць канструктыўны дыялог, у тым ліку і па пытаннях ветэрынарнага, фітасанітарнага кантролю прадуктаў харчавання.
РИА "Новости"