Міністра юстыцыі ўзнагародзілі значкам "Свабода-Закон-Дэмакратыя"
Міністра юстыцыі Беларусі Віктара Галаванава ўзнагародзілі нагрудным знакам "Свабода-Закон-Дэмакратыя". Апроч гэтага кіраўнік прававога ведамства мае медаль “За высокія дасягненні ў навуцы”, “За працоўныя заслугі” і значак Мінюста “Ганаровы работнiк юстыцыi Беларусi”.