Мінкульт Украіны выкідае з бібліятэк камуністычную літаратуру

Работнікі бібліятэк пратэстуюць супраць распараджэння Міністэрства культуры Ўкраіны. Мінкульт загадаў спісаць з бібліятэчных фондаў камуністычную літаратуру, у тым ліку твораў Маркса, Энгельса, Леніна, партыйных літаратараў, а таксама дакументаў кампартыі Савецкага Саюза. Падставай для спісання стаў ліст Херсонскай арганізацыі ветэранаў, якія лічаць, што агітацыйную літаратуру савецкага перыяду трэба выдаліць з бібліятэк. 29 верасня аўтараў ліста падтрымаў старшыня Саюза пісьменнікаў Украіны Ўладзімір Яварыўскі.

Аднак бібліятэкары лічаць, што кнігі трэба захаваць як важныя гістарычныя дакументы.

ПРЫМА-News