Мінкульт зрабіў заўвагі да эскізнага праекта Мінскага замчышча

На месцы будынку таварыства "Працоўныя рэзервы" ў сталіцы з'явіцца "Мінскае замчышча". Аб гэтым у аўторак паведаміў дырэктар прадпрыемства "Мінская спадчына" Павел Шыкунец.   Шыкунец: "На падставе гістарычных, праведзеных археалагічных раскопак распрацаваны эскізны праект, які быў выстаўлены на Раду ў Міністэрстве культуры. Ёсць заўвагі. Яны выпраўляюцца. Да 2011 года павінна быць выдадзена дакументацыя і пачата аднаўленне мінскага замчышча".

Цяпер распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя праекта.