Мінкультуры: Трэба ўмацаваць станоўчы імідж беларускай культуры

Аб неабходнасці ўмацаваць станоўчы імідж беларускай культуры заявіў міністр культуры Павел Латушка 2 лютага на пасяджэнні калегіі міністэрства, паведамляе БелаПАН.

Ён адзначыў, што важна "палепшыць успрыманне і запатрабаванасць беларускай культуры ўнутры краіны", а таксама "стварыць умовы для шырокага прадстаўлення якасцей і разнастайнасці беларускай культуры за мяжой".

Фота: telegraf.by