“Мінск-Арэна” абыдзецца ўтрая даражэй, а яе будаўніцтва зацягнецца на год
Паводле ранейшага плану, будаўніцтва комплексу “Мінск-Арэна” павінна было цалкам завяршыцца ў 2010 годзе.
Аднак прэзідэнт, які наведаў аб'ект на суботніку, запатрабаваў скараціць тэрміны, у выніку чаго будаўнікам была пастаўлена задача здаць комплекс да канца 2009 года. У гэтыя тэрміны будаўнікі не ўклаліся, у выніку чаго тэрмін заканчэння будаўніцтва зноў пазначаны 2010 годам, піша “Штодзённік”.
Выданне адзначае, што кошт будаўніцтва вырас у тры разы. Адбылося гэта з-за Алеі спартовай славы, якую спачатку мусіў фінансаваць Алімпійскі камітэт. Аднак сітуацыя змянілася, і гэтыя выдаткі ўзяў на сябе рэспубліканскі бюджэт.
Не ўдалося прыцягнуць фундатара для будаўніцтва на арэне шматузроўневай паркоўкі, рэстаранаў і бараў, ды іншых аб'ектаў, якія маюць камерцыйнае прызначэнне. Цяпер яны таксама дадуць дадатковую нагрузку на бюджэт.