Мінск і Масква не адмаўляюцца ад правядзення сумеснага вучэння "Захад-2009"
Беларусь і Расія не маюць намераў змяняць планы правядзення сумеснага вайсковага вучэння "Захад-2009". Як нагадвае "Інтэрфакс", яно запланаванае на восень 2009 года. Начальнік прэс-службы Міністэрства абароны Беларусі Вячаслаў Раменчык заявіў, што падрыхтоўка да аператыўна-стратэгічнага вучэння ідзе ў планавым парадку, у адпаведнасці з раней прынятымі рашэннямі.
Нагадаем, што ў вучэнні "Захад-2009" запланаваны ўдзел прыкладна 13,5 тыс. вайскоўцаў: каля 5,5 тыс. — расійскіх, 8 тыс. — беларускіх.
Нагадаем, што ў вучэнні "Захад-2009" запланаваны ўдзел прыкладна 13,5 тыс. вайскоўцаў: каля 5,5 тыс. — расійскіх, 8 тыс. — беларускіх.