Мінскае "Дынама" прайграла "Металургу", фанаты ледзь з'ехалі ад "Мінск-Арэны"
Першы матч на 15-тысячнай "Мінск-Арэне" правялі 14 студзеня хакеісты сталічнага "Дынама". У прысутнасці 9300 гледачоў каманда Аляксандра Андрыеўскага саступіла лідару чэмпіянату КХЛ магнітагорскаму "Металургу" з лікам 1:2 (1:0, 0:0, 0:2). Шайбы закінулі: у гаспадароў — Сяргей Варламаў (19.43, пас — Дзяніс Качаткоў), у гасцей — Станіслаў Чыстаў (50.17, асістэнты — Фёдар Фёдараў, Сяргей Фёдараў), Томаш Ралінэк (55.56).
Пасля 42 матчаў на рахунку "Дынама" 50 ачкоў (13 перамог у асноўны час, 1 у авертайме, 4 па булітах, 1 параза па булітах і 23 у асноўны час, 98 закінутых і 119 прапушчаных шайбаў). Каманда займае шостае месца ў дывізіёне Баброва, 11-е ў Заходняй канферэнцыі і 18-е ў агульнай табліцы. У 15 матчах "Дынама" не змагло закінуць больш за адну шайбу, а ў 14, адкрыўшы лік, у выніку прайгравала.
Наступныя два матчы мінская каманда таксама правядзе дома: 16 студзеня — з "Аўтамабілістам" з Екацярынбурга, 18-га — з чалябінскім "Трактарам".
Дарэчы, пасля матчу, які закончыўся пасля 9 гадзінаў вечара, многія заўзятары не змаглі хутка выехаць ад "Мінск-Арэны". Комплекс размешчаны на ўскраіне горада, і грамадскі транспарт хадзіў па звычайным для гэтага часу раскладзе.
Сітуацыя з вывазам заўзятараў будзе разглядацца на сустрэчы кіраўніцтва спорткомплекса "Мінск-Арэна" і клуба "Дынама". Пра гэта БелаПАН паведаміў дырэктар спартова-культурнага комплексу Мікалай Сергіенка.
Па словах Сергіенкі, кіраўніцтва "Дынама" мусіла дамовіцца з "Мінсктрансам" пра дадатковыя рэйсы грамадскага транспарту, каб вывезці заўзятараў. Прэс-аташэ "Дынама" Мікіта Беражкоў, у сваю чаргу, заяўляе, што клуб адказвае толькі за тое, што адбываецца на лядовай арэне.