Мінскага педафіла вызвалілі, бо скончыўся тэрмін даўнасці па злачынствах
Серыйнаму педафілу, які дзейнічаў у Мінску ў першай палове 90-х гадоў, удалося пазбегнуць пакарання. У адпаведнасці з Крымінальным кодэксам, тэрмін даўнасці па гэтых злачынствах ужо мінуў. Як паведамляе БелаПАН, злачынца затрымалі сёлета 12 лютага. Следства па яго справе працягвалася паўгода. Потым мужчыну адпусцілі. На момант затрымання ён працаваў кіроўцам у камерцыйнай структуры.
Па звестках СМІ, на рахунку 40-гадовага мінчука 10 даказаных эпізодаў злачыннай дзейнасці. Аднак у праваахоўных органаў ёсць падставы меркаваць, што іх было каля 15.
У першай палове 90-х ахвярамі злачынца сталі дзяўчынкі, малодшай з якіх было сем гадоў, старэйшай – дванаццаць. Злачынца чакаў сваіх ахвяраў у пад'ездах, знаёміўся з імі і пад рознымі падставамі заходзіў у кватэры. Згвалтаваўшы дзіця, мужчына сыходзіў. Вядома толькі два выпадкі, калі ён яшчэ і скраў у кватэрах грошы і залатыя ўпрыгожанні.