Мінская міліцыя і супрацоўнікі КДБ ахоўваюць помнік Дзяржынскаму
Міліцыянты затрымалі раніцай 12 верасня ў Мінску 7 моладзевых актывістаў, якія спрабавалі правесці флэш-моб каля помніка Феліксу Дзяржынскаму. Нагадаем, учора адзначаўся дзень народзінаў заснавальніка савецкіх органаў дзяржбяспекі. Сёння моладзь вырашыла ўскласці да помніка цацачныя аўтаматы. На яе
думку, яны падкрэслівалі сутнасць “жалезнага Фелікса” і сімвалізавалі
масавыя забойствы беларусаў бальшавікамі.
Ужо з самага ранку раён, дзе месціцца помнік Дзяржынскаму, быў ачэплены некалькімі дзесяткамі людзей у цывільным. Справа ў тым, што акцыя была праанансаваная яшчэ тыдзень таму, таму да яе “сілавікі” падрыхтаваліся.
Сярод затрыманых – моладзевы лідэр Франак Вячорка.
Хартыя-97