Мінская міліцыя прызнала, што няма забароны на вулічнае распіванне піва
Ніякай афіцыйнай забароны сталічных уладаў на распіванне піва на вуліцах горада няма. Гэта Еўрарадыё пацвердзіў начальнік РАУС Савецкага раёна Мінска Сяргей Долдаў.
Сяргей Долдаў: “Адміністрацыйнай адказнасці пакуль за гэта няма. Па горадзе Мінгарвыканкамам вызначаныя зоны адпачынку, дзе не рэкамендуюць ужываць спіртныя напоі. Гэта нейкія паркі ў цэнтры горада, дзе можна пасядзець спакойна, а не слухаць, як там піва п’юць, крычаць і перашкаджаюць адпачываць”.
Праўда, мінчукі скардзяцца, што і ў іншых месцах спакойна папіць піва міліцыянты не дазваляюць. Але, па словах начальніка РАУС, праваахоўнікі нічога не забараняюць, а толькі “праводзяць прафілактычную размову”.
Фота: photo.bymedia.net